Чытаю скандынаўскі раман, выпісваю слоўцы, перакладаючы іх на падляскую. Калісьці такія слоўцы я перакладаў бы на польскую. У Чэхіі, як і ў маім хутаранскім дзяцінстве, польская мова для мяне — зноў замежная.
Заходзіць дачка, кажа, што налета ў школе хоча вывучаць гішпанскую. Дачка беззаганна гаворыць на ангельскай, чэскай і падляскай, крыху на польскай, якую падхапіла самастойна на вакацыях у Беластоку. Кажу, што ў яе ўзросьце я гаварыў без акцэнту толькі па-падляску.
— Ты можаш гаварыць па-нашаму пра ўсё, — адказвае дачка. — А я пра матэматыку з братам — толькі па-ангельску.
Ад Польшчы нам удалося ўцячы. Ад сьвету ўцёкаў няма.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org