Ежы Грыгенчы быў затрыманы ў мікрараёне Альшанка ў момант, калі расклейваў улёткі, якія запрашалі жыхароў гораду на акцыю 15 сакавіка супраць дэкрэту № 3. Акцыю забаранілі горадзенскія ўлады.
Паводле Грыгенчы, яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. У яго канфіскавалі 32 улёткі. Хутчэй за ўсё, паводле Грыгенчы, міліцыянты за ім сачылі. Грыгенчы распавёў Свабодзе, што ў пастарунку адмовіўся адказваць на якія-кольвек пытаньні.
— Мушу сказаць, што абыходзіліся са мною даволі ляяльна, і паколькі я адмовіўся даваць паказаньні, спаслаўшыся на заканадаўства, пратакол не складалі. Праўда, далі падпісаць паперу аб праведзенай са мною гутарцы пра тое, што я ня буду болей парушаць заканадаўства. І ў прынцыпе на гэтым усё.
Грыгенчы быў актыўным удзельнікам акцыі супраць дэкрэту № 3, якая адбылася ў Горадні 19 лютага. Пазьней на яго, як і яшчэ на 9 удзельнікаў, быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.