У Горадні затрымалі актывіста АГП Ежы Грыгенчы

Ежы Грыгенчы

Ежы Грыгенчы вінавацяць у тым, што ён нібыта расклейваў улёткі ў якіх жыхары горада запрашаліся на акцыю супраць дэкрэта № 3 15 сакавіка, якую забаранілі праводзіць гарадзенскія ўлады.

Зараз Грыгенчы знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС. Праз тэлефон ён паведаміў Свабодзе, што яго затрымалі ў мікрараёне Альшанка.

Грыгенчы быў актыўным удзельнікам акцыі супраць дэкрэта № 3, якая адбылася ў Горадні 19 лютага. Пазьней на яго, як і яшчэ на 9 удзельнікаў, быў складзены пратакол.