Парлямэнт Казахстану канчаткова зацьвердзіў зьмены ў канстытуцыю краіны, якія прадугледжваюць згортваньне часткі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і іх пераразьмеркаваньне паміж чыноўнікамі і заканадаўцамі.
Ухваленыя 6 сакавіка зьмены стануць законам, калі гэты дакумэнт падпіша прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў, зь ініцыятывы якога і пачаўся перагляд асобных палажэньняў канстытуцыі.
76-гадовы Назарбаеў зьяўляецца адзіным лідэрам камуністычнай эпохі, усё яшчэ трымае ўладу ў былой савецкай рэспубліцы.
Перадача некаторых паўнамоцтваў прэзыдэнта дазволіць палітычнай эліце Казахстану пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў паміж рознымі фігурамі, не дазваляючы аднаму спадчыньніку сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках.
Пасьля абвяшчэньня 26 студзеня плянаў канстытуцыйных зьмена Назарбаеў заявіў, што прэзыдэнт пасьля зацьвярджэньня гэтых прапановаў стане «вярхоўным арбітрам».