Раніца апошняга дня, як мяркуюць абаронцы Курапатаў, выдалася спакойнай. Каля «бочкі годнасьці» грэюцца шэсьць чалавек. Яны кажуць, што ўначы тут было шмат людзей — каля паўсотні, і толькі пад раніцу пачалі разыходзіцца.
Абаронцы таксама паведамілі, што калі ня будзе форс-мажорных абставінаў, у панядзелак раніцай лягер пачнуць дэмантаваць. У нядзелю а 17-й гадзіне ў праваслаўным храме Ўваскрасеньня Хрыстова (вуліца Гамарніка, 29) плянуецца служба па ахвярах Курапатаў.