Пра гэта падчас мітынгу каля Курапатаў заявіў ініцыятар намётавага лягеру на вуліцы Мірашнічэнкі Зьміцер Дашкевіч.
«Ад імя шасьці чалавек, якія ўсталёўвалі першы намёт, я хачу абвесьціць, што мы будзем здымаць варту, якая, мы лічым, дасягнула сваіх мэтаў. Забудоўнік выконвае свае словы. На тэрыторыі няма тэхнікі, няма рыштунку. У панядзелак, паводле нашай інфармацыі, будзе раўняцца ляндшафт, а тэрыторыя будзе перадавацца «Зелянубуду».
Паводле Дашкевіча, варту здымуць у панядзелак. Але ініцыятары лягеру будуць працягваць сачыць за сытуацыяй. Дашкевіч зьвярнуўся са сцэны да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шораца і заявіў, што ў выпадку перадачы тэрыторыі іншаму забудоўніку, пратэст адновіцца.