У Эгіпце ў аэрапорце гораду Александрыя затрыманы грамадзянін Расеі, які спрабаваў пранесьці самаробнае выбуховае прыстасаваньне на борт самалёта, які накіроўваўся ў Стамбул. Пра гэта са спасылкай на службы бясьпекі аэрапорта паведамляе выданьне Egypt Independent.
Імя расейца не называецца. Паводле дадзеных агенцтва «Інтэрфакс», інфармацыю аб затрыманьні цяпер правяраюць супрацоўнікі консульства Расеі ў Александрыі.
У лістападзе 2015 году паміж Расіяй і Эгіптам спынілі авіязносіны пасьля тэракту на борце самалёта A321 расейскай кампаніі «Кагалымавиа», які ляцеў з Шарм-эш-Шэйху ў Санкт-Пецярбург.