Міністар замежных справаў Нямеччыне Зігмар Габрыэль сказаў, што разумее занепакоенасьць літоўскага ўраду пабудовай у Беларусі атамнай электрастанцыі і падтрымлівае спробы Вільні дамагчыся яе бясьпекі празь міжнародныя арганізацыі.
«Мы выдатна разумеем заклапочанасьць Літвы з нагоды пабудовы станцыі. Мы падтрымліваем імкненьне забясьпечыць бясьпеку станцыі шляхам звароту ў Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы» п — DELFI цытуе Габрыэля, які 1 сакавіка выступіў сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам у Вільні.