Вядомы пісьменьнік Уладзімер Арлоў падтрымаў абаронцаў Курапатаў, падарыўшы ім сваю кнігу «Імёны Свабоды» з аўтографам.
Паводле Арлова, кнігу атрымае кожны, хто знаходзіцца ў намётавым мястэчку абаронцаў.
Першаму пісьменьнік уручыў кнігу актывісту Сяргею Пальчэўскаму.
Тым часам будаўнікі працягваюць вывозіць тэхніку, бытоўкі, будаўнічыя матэрыялы і абсталяваньне зь месца, дзе незаконна меўся паўстаць 5-павярховы бізнэс-цэнтар з крамай «Белмаркет».
Кніга Ўладзімер Арлова «Імёны Свабоды», выдадзеная ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», даступная ў pdf-фармаце тут.