У інтэрнэце зьявіўся сайт лягера абароны Курапатаў kurapaty.by, дзе прапаноўваюць ахвяраваць сродкі на патрэбы лягеру.
Узамен у падарунак прапаноўваюцца паштоўкі і цішоткі.
«Зрабі ўнёсак у змаганьне з глухой і карумпаванай уладай. Толькі мы самі можам зьмяніць Беларусь да лепшага!», — адзначаецца на галоўнай старонцы сайта.
На гэты момант ужо сабрана 305 эўра.