У паведамленьнях адзначаецца скарачэньне бюджэту Дзяржаўнага дэпартамэнта, Агенцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя і іншых ведамстваў, зьвязаных зь неваеннымі мэтамі за кошт якіх павялічацца ваенныя выдаткі.
Reuters працытаваў аднаго з чыноўнікаў, які заявіў, што прапанаваны бюджэт уключае ў сябе павелічэньне абʼёму фінансаваньня для будаўніцтва ваенных караблёў і самалётаў, каб, як ён выказаўся, усталяваць «больш магутную прысутнасьць на ключавых міжнародных водных шляхах і ў вузкіх месцах».
Бюджэт Дзяржаўнага дэпартамэнту можа быць скарочаны на 30 адсоткаў, што прывяло б да значнай рэарганізацыі дыпляматычнага ведамства і ліквідацыі некалькіх праграм, сказаў адзін з чыноўнікаў.
У сваёй прамове 24 лютага, Трамп паабяцаў дамагчыся фінансаваньня для «аднаго з найбуйнейшых ваенных будаўніцтваў у амэрыканскай гісторыі».
Канкрэтнае павелічэньне гадавога абароннага бюджэту, які складае 600 мільярдаў даляраў, не было раскрытае.