Пасьля «Маршу недармаедаў» у Віцебску затрымалі вядомую ў горадзе грамадзкую актывістку Тацяну Севярынец.
«Цяпер яе вязуць у Кастрычніцкі РАУС, нічога не тлумачаць», — паведаміў Свабодзе яе сын Павал Севярынец.
Як даведалася Свабода, міліцыянты затрымалі яе па дарозе дахаты, калі Тацяна Севярынец выходзіла з крамы. Яе толькі што прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што затрымалі яе за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці.
З плошчы Перамогі, дзе пачалася акцыя пратэсту, да плошчы Леніна, дзе яна завяршылася, разам прайшлі больш за тысячу чалавек.