Акцыі пратэсту ў розных гарадах Беларусі супраць дэкрэту аб дармаедаx — самыя шматлюдныя за апошнія шэсьць гадоў.
Ці сталі пратэсты пачаткам новай Плошчы? Ці пагражаюць яны незалежнасьці Беларусі? Ці існуе пагроза, што Расея выкарыстае беларускія сацыяльныя пратэсты ў сваіх мэтах?
Гэтыя тэмы абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст і Аляксандра Дынько.