У Слуцку патанула дарожная тэхніка. Фота

Фота kurjer.info

У Слуцку ля цукровага заводу на месцы рэканструкцыі рэспубліканскай аўтадарогі Р23 Менск — Мікашэвічы праз паводку патанулі два пагрузчыкі.

Пра гэта перадае мясцовы сайт «Кур’ер» са спасылкай на рабочых дарожнай службы.

«Як тэхніка з прычыны паводкі сышла ў ваду, дык і міліцыя прыехала, журналісты...», — сказаў рабочы.

Як растлумачылі ў ДАІ Слуцкага РАУС, гэты выпадак не зьяўляецца дарожна-транспартным здарэньнем і не адносіцца да кампэтэнцыі Дзяржаўтаінспэкцыі.