Маецца на ўвазе тэрыторыя Нагорнага Карабаху, якую 20 лютага наведалі гэтыя дэпутаты, выконваючы ролю назіральнікаў на мясцовым рэфэрэндуме. Рэфэрэндум аб новай канстытуцыі самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі быў ініцыяваны мясцовымі ўладамі і ня прызнаны ні Азэрбайджанам, ні Менскай групай АБСЭ, у якую ўваходзяць ЗША, Расея і Францыя.
Гаворка ідзе пра дэпутатаў Франка Энгеля зь Люксембургу, Элені Тэахарус з Кіпру і Яраміра Шчэціну з Чэхіі. Шчэціна назваў крок Баку «ўзнагародай за яго дзеяньні ў абарону дэмакратыі».
У пачатку лютага ўлады Беларусі выдалі Азэрбайджану расейскага блогера Аляксандра Лапшына, якога Баку абвінаваціла ў нелегальнай паездцы ў Нагорны Карабах і ў нелегальным уезьдзе ў Азэрбайджан ды абвясьціла ў міжнарожны вышук. Азэрбайджанскія сьледчыя ўзбудзілі супраць Лапшына крымінальную справу па артыкулах «Неаднаразовыя публічна заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы» і «Незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Азэрбайджана». Гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрміны ад 5 да 8 гадоў.