Прадстаўнікоў фірмы «Белрэканструкцыя», якая ўзводзіць бізнэс-цэнтар каля Курапатаў, запрасілі на размову ў адміністрацыю Савецкага раёну. Сустрэча ў адміністрацыі пройдзе 23 лютага.
На дзень сустрэчы забудоўшчыка папрасілі прыпыніць усе працы на пляцоўцы.
Дырэктар «Белрэканструкцыі» Сяргей Несьцераў пацьвердзіў парталу tut.by, што ніякія працы ў дзень сустрэчы весьціся ня будуць.
Аднак сёньня «ўсе працы будуць ісьці як заплянавана»