Някляеў і Парашэнка каля гадзіны размаўлялі пра палітыку і літаратуру

Уладзімер Някляеў сустрэўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Паводле палітыка і паэта, ён быў запрошаны ва Ўкраіну на цырымонію ўшанаваньня памяці Герояў Нябеснай Сотні.

З Парашэнкам Уладзімер Някляеў сустрэўся двойчы. Першы раз у Міхайлаўскім саборы, а затым у Адміністрацыі прэзыдэнта. Другая сустрэча сам-насам працягвалася каля гадзіны.

«Шмат гаварылі пра палітычную і эканамічную сытуацыю, якая склалася вакол Беларусі. Пра пагрозы бясьпецы. Украінскі бок вельмі зацікаўлены ў пазытыўным разьвіцьці нашай сытуацыі, у дэмакратызацыі жыцьця. Прэзыдэнт сказаў, калі Беларусь будзе дэмакратычныя, эўрапейская, тады яна стане мацнейшаю. Калі ж яна аўтарытарная, прарасейская, то ўсё вельмі небясьпечна. Доўга гаварылі і пра літаратуру. Спадар Парашэнка шмат чытае, добра арыентуецца ў кнігах, разумее іх вагу, і яму было цікава дазнацца, як выглядае літаратурнае жыцьцё ў нас» - сказаў Някляеў.

Паводле яго, Пятро Парашэнка паабяцаў, што асабіста пасадзейнічае, каб Міхасю Жызьнеўскаму надалі званьне Героя Ўкраіны, пасьля таго, як ён пасьмяротна будзе прызнанае ўкраінска грамадзянства.