Суд Цэнтральнага раёну Гомелю вырашыў спыніць разгляд грамадзянскай справы жыхара гораду Аляксандра Сямёнава, які падаў першы ў Беларусі пазоў супраць падатковай інспэкцыі ў сувязі з тым, што яго палічылі «дармаедам». Сямёнаў спрабаваў даказаць, што нават будучы беспрацоўным, ён удзельнічаў у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў. А таму ня мусіць плаціць падатак. Гэта першы суд супраць дэкрэту прэзыдэнта №3.