На заклік у сацыяльных сетках сабраліся на плошчы Перамогі каля сотні незадаволеных дэкрэтам N3.
Значную частку прысутных складалі былыя работнікі фабрыкі «КІМ» — прадпрыемства, зачыненага з прычыны нерэнтабэльнасьці. У выніку сотні людзей страцілі працу. І як наступства — трапілі ў лік " дармаедаў".
На плошчы Перамогі не гучала заклікаў, людзі проста размаўлялі паміж сабой, дзяліліся ўласнымі гісторыямі.
Падчас гэтых размоваў нарадзілася прапанова зьбірацца на плошчы штонядзелі — каб нагадваць уладам пра народнае незадавальненьне з нагоды Дэкрэта N3.