Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў «чарговым доказам расейскай акупацыі» ўказ прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб прызнаньні законнымі ўсіх дакумэнтаў, выдадзеных на тэрыторыях так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў назваў рашэньне Пуціна юрыдычным прызнаньнем «квазідзяржаўных утварэньняў» на тэрыторыі Данбасу і «выхадам зь менскага працэсу».
18 лютага Пуцін падпісаў указ «Аб прызнаньні ў Расейскай Фэдэрацыі дакумэнтаў і рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны».