ЭМБЛЕМА vs ГЕРБ
Звыклая для Ўкраіны футболка прыцягнула ўвагу гішпанцаў. «Дык гэта ж эмблема „Правага сэктару“, — загаласілі журналісты. — А калі і не, то вельмі падобна!»
Дарэмна прадстаўнікі футбаліста спрабавалі растлумачыць, што на футболцы намаляваны герб Украіны. Па рэпутацыі Рамана Зазулі быў нанесены ўдар.
ФУТБАЛІСТ vs ФАНАТЫ
Гісторыя з гербам заставалася непрыемным кур’ёзам да гэтага году, калі Раман Зазуля вырашыў перайсьці ў мадрыдзкі клюб «Раё Вальекана». Фанаты клюбу — левыя ультрас — узгадалі пачаткоўцу ня толькі футболку, але і яго дапамогу ўкраінскай арміі. Самі ультрас «Вальекана» адкрыта падтрымліваюць сэпаратыстаў, якія ваююць на Данбасе. Ультрас зладзілі цкаваньне неўпадабанаму гульцу.
Пратэсты фанатаў сарвалі пераход Зазулі. Ён вярнуўся ў Сэвілью.
ФУТБОЛ vs ФАНАТЫ
Спартовая прэса ў Гішпаніі схапілася за галаву: «Хіба можна ісьці на повадзе ў фанатаў?» Ліга падала скаргу на людзей, якія пагражалі Зазулю.
Сьледам за спэцыялізаванымі СМІ на скандал зьвярнулі ўвагу і астатнія.
РАСЕЯ vs УКРАІНА
Расейскія мэдыі — і ня толькі спартовыя — сапраўды ўхапіліся за гісторыю Рамана Зазулі. Называюць яго «радыкалам» і «сымбалем нэанацызму ў Эўропе».
Украінскія СМІ пярэчаць: Зазуля не нацыст, а патрыёт. І проста апынуўся між двух агнёў — паміж левымі ультрас «Раё Вальекана» і правымі заўзятарамі «Бэтысу».
EL CASO ZOZULIA
У самой Гішпаніі ўважліва сочаць за канфліктам ультрас, Футбольнай лігі і гульца. Скандальную гісторыю тут ахрысьцілі El Caso Zozulia — «Справа Зазулі».