Фінляндыя павялічыць войска на 50 тысяч салдатаў у сувязі зь дзеяньнямі Расеі

Фінскія вайскоўцы на мяжы з Расеяй

Фінляндыя павялічыць войска на 50 тысяч салдатаў у сувязі з ростам напружанасьці ў Балтыйскім рэгіёне і дзеяньнямі Расеі на ўсходзе Ўкраіны. Колькасьць фінскіх вайскоўцаў дасягне каля 280 тысяч чалавек.

У дакладзе ўраду Фінляндыі пра абаронную палітыку гаворыцца, што Расея імкнецца ўмацаваць статус сусьветнай дзяржавы і гатовая ўжываць рэгулярную армію для дасягненьня сваіх мэтаў.

Фінляндыя не ўваходзіць у лік дзяржаваў Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO). На пашырэньне войска краіна будзе вылучаць каля 55 мільёнаў эўраў штогод. Фінскае абароннае ведамства засяродзіцца на разьвіцьці сухаземнага войска і войска хуткага рэагаваньня.