Абвінавачваным інкрымінуецца злоснае хуліганства і пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Двое зь іх — непаўналетнія.
Зламысьнікі летась 19 лістапада аблілі памятны знак чорнай фарбай.
«Выбар месца і аб’екта для цынічнай выхадкі плянаваліся загадзя. Каля месяца ўдзельнікі групы вывучалі мясцовыя славутасьці і памятныя для габрэяў мясьціны. Правядзеньне „акцыі“ было прымеркавана да сьвяткаваньня шабату», — паведамляла магілёўская міліцыя.
Бацькі абвінавачваных выбачыліся за ўчыненае дзецьмі. Яны выказалі гатоўнасьць пакрыць выдаткі, зьвязаныя з рэстаўрацыяй аблітага фарбай помніка.
Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Яакоў Аўрагамі падзякаваў беларускім уладам за выкрыцьцё зламысьнікаў. Быўшы ў Магілёве, ён усклаў да апаганенага памятнага знаку ахвярам Галакосту вянок.
Разгляд справы пачнецца у 14.15.