Пра вылучэньне адміністрацыяй Дональда Трампа кандыдатуры Робэрта Гарвада агенцтву Reuters стала вядома ад амэрыканскіх афіцыйных асобаў.
Ранейшы дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкл Флін сышоў 13 лютага ў адстаўку пасьля таго, як стала вядома пра яго сьнежаньскую тэлефонную размову з паслом РФ Сяргеем Кісьляком. Флін абмяркоўваў з дыпляматам магчымую адмену амэрыканскіх санкцыяў супраць Расеі. Гэта зьяўляецца парушэньнем правілаў, паколькі тады прэзыдэнт Трамп яшчэ не заступіў на пасаду і не прыняў свайго ўласнага рашэньня ў такім важным пытаньні.
Кіраўнікі Кангрэсу маюць намер расьсьледаваць сытуацыю з Майклам Флінам.