Тылерсан і Лаўроў сустрэнуцца на міністэрскім саміце G-20 у Боне

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан

Міністры замежных справаў ЗША і Расеі сустрэнуцца ў першы раз пасьля таго, як у Белы Дом заступіла новая адміністрацыя. Абодва прыедуць у Бон, дзе пройдзе двухдзённая сустрэча кіраўнікоў МЗС «вялікай дваццаткі».

Паводле прэс-сакратара МЗС Расеі Марыі Захаравай, на 16 лютага заплянаваная сустрэча ў Боне міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана. Захарава не ўдакладніла тэму перамоваў, сказаўшы толькі, што яны будуць тычыцца «двухбаковых адносінаў, якія завяла ў тупік папярэдняя адміністрацыя [ЗША]».

У той жа час прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША паведаміў Радыё Свабода, што пакуль ня можа камэнтаваць пэрспэктыву такой сустрэчы.

Генэрал Джозэф Данфард, старшыня Аб’ядананага камітэту начальнікаў штабоў ЗША плянуе сустрэцца ў Баку з начальнікам расейскага генштабу Валерыем Герасімавым.