Каманда «Грыфоны» з удзелам малодшага сына кіраўніка дзяржавы Мікалая Лукашэнкі разграміла каманду «Мядзьведзі» зь лікам 8:2 у фінальнай гульні.
У вырашальным паядынку гарадзкога турніру юных хакеістаў «Залатая шайба» ў малодшай узроставай групе (2004–2005 гадоў нараджэньня) «Грыфоны» з Цэнтральнага раёну сталіцы перамаглі каманду «Мядзьведзі» Маскоўскага раёну зь лікам 8:2.
Пяць шайбаў з васьмі ў браму суперніка закінуў нападаючы «Грыфонаў» Мікалай Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.