Уцекачы, Сырыя, Данбас і забойства амбасадара: найлепшыя фота году паводле World Press Photo

Галоўны прыз атрымаў кадр забойства расейскага амбасадара ў Турцыі ў канцы сьнежня 2016 году. Яго зрабіў Бурхан Азьбілічы, фатограф агенцтва Associated Press, які думаў, што здымае звычайнае пратакольнае мерапрыемства.

Першы прыз у катэгорыі «Прырода»: рэдкая марская чарапаха, якая патрапіла ў рыбалоўную сетку на Тэнэрыфэ. Фота – Франсіс Перэс.

Першы прыз у катэгорыі «Навіны»: сьледчыя глядзяць на цела забітага невядомымі Рамэа Джоеля Торэс Фантаніі на Філіпінах. Фота – Дэніэл Берэхулак.

Пераможца ў катэгорыі «Жыцьцё – гісторыі». Цырульня ў старым раёне Гаваны на Кубе праьз некалькі дзён пасьля сьмерці Фідэля Кастра. Фота – Томас Муніта.

Першы прыз у катэгорыі «Доўгатэрміновыя праекты»: жыхары станіцы Луганская ў Данбасе прыходзяць у сябе пасьля абстрэлу. Фота – Валеры Мельнікаў.

Першы прыз у катэгорыі «Жыцьцё». Аўганская жанчына Наджыба трымае на руках свайго пляменьніка, параненага падчас тэрарыстычнай атакі ў Кабуле. Фота – Пола Бранштэйн, фатаграфія зьяўляецца алюзіяй на знакамітую скульптуру «Пьета» (Аплакваньне Хрыста), створаную Мікеланджэла.

Трэці прыз у катэгорыі «Навіны»: уцекачы з Эрытрэі у драўлянай лодцы, якая перасякае Міжземнае мора. У момант здымкаў на борце было каля 540 чалавек. Фота – Мэцью Ўілакс.

Другі прыз у катэгорыі "Навіны": іракцы бягуць з Масула падчас апэрацыі па яго вызваленні ад баевікоў так званай "Ісламскай Дзяржавы". Фота – Сяргей Панамароў.

Другі прыз у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект»: іранскі татуіроўшчык Сіаваш паліць цыгарэту. Згодна з мусульманскімі традыцыямі, татуіроўкі забароненыя. Фота – Хусэйн Фацемі.

Першы прыз у катэгорыі «Людзі». Вольга і Адэліна Лім-Хі – нашчадкі карэйскіх мігрантаў на Кубе. Фота – Майкл Вінс Кім.

Другі прыз у катэгорыі «Прырода». Панда з нованароджаным медзьведзяняткам. Фота – Эмі Віталь.

Трэці прыз у катэгорыі «Прырода». Матылі на поле ў Мэксыцы. Фота – Хайме Роха.

Другі прыз у катэгорыі «Людзі»: штогадовая «мучная вайна», якая праходзіць у гішпанскім Алікантэ. Фота – Антоніё Джыбота.

Трэці прыз у катэгорыі «Навіны»: адна з перапоўненых турмаў Філіпінаў, дзе прэзыдэнт зладзіў вайну з наркотыкамі. Фота – Ноэль Сэліс.

Першы прыз у катэгорыі «Прырода – гісторыі»: «Клопат пра дзікую Афрыку» – некамэрцыйная арганізацыя, якая дапамагае параненым жывёлам, у асноўным – насарогам. Фота – Брэнт Сціртан.

Трэці прыз у катэгорыі «Прырода»: дзікія буйвалы пʼюць ваду. Фатаграфія была зробленая з таймэра дыстанцыйна. Фота – Бэнс Мэйт.

Другі прыз у катэгорыі «Праблемы сучаснасьці»: бразыльянка мые дзіця з мікрацэфаліяй, выкліканай вірусам Зіка. Фота – Лало дэ Альмэйда.

Другое месца ў катэгорыі «Праблемы сучаснасьці»: кадр, на якім уцекачы пераходзяць раку ў Макэдоніі. Фота – Вадзім Гірда.

Трэці прыз у катэгорыі «Праблемы сучаснасьці»: закінуты будынак, у якім жывуць сквотары або бяздомныя ў Капакабане. Фота – Пітэр Баўза.

Другі прыз у катэгорыі «Навіны». Цела забітага іракца ў брацкай магіле ў горадзе Хамам-эль-Аліл на поўначы Іраку. Фота – Сяргей Панамароў.