Галоўную ўзнагароду конкурсу World Press Photo атрымаў фатограф Бурхан Азбіліджы за здымак зь месца забойства пасла Расеі ў Турцыі Андрэя Карлава.
Амбасадар быў застрэлены 19 сьнежня 2016 года на выставе ў Анкары. Забойца — супрацоўнік паліцыі Мэўлют Алтынташ.
Напад на пасла Расеі ў Анкары Андрэя Карлава адбыўся, калі дыплямат выступаў на адкрыцьці выставы «Расея вачыма турак», арганізаванай пасольствам Расеі ў Анкары і муніцыпалітэтам сталічнага раёна Чанк.
Нападнік быў забіты паліцыянтамі. Расейскі амбасадар памёр ад атрыманых раненьняў.