Незаўважнае

Мікалай Дубаўской, «Зімовы вечар» (1895)

Недзе перад самай вясной пачынаеш востра адчуваць, як жа табе не хапае шэлесту лістоты! Яе прахалоднага перашэпту, ад якога нават у самую гарачынь становіцца прахалодна і лёгка дыхаць.

Ды вось жа, ужо ня так шмат засталося... а такая шчымлівая роспач працінае сэрца, як быццам успамінаеш нешта такое роднае, што ўжо немагчыма вярнуць.

Але яно вяртаецца. Кожны год. Кожную вясну.

І мы зноў прызвычайваемся да гэтай сымфоніі ветру і лістоты:

«...шшшш-шшшшшш-ШШШШшш...шшшш-шшш-шшшш...»

Забыўся, калі ўжо вось так проста, лежачы пад дрэвам, слухаў гэтую мэлёдыю.

Засталося ўжо няшмат.

Толькі б не прапусьціць.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org