Хто пабудуе сьцяну на мяжы Беларусі і Расеі і хто за яе заплаціць? Ці пасадзіць Лукашэнка Сяргея Данквэрта? Ці адыходзіць Беларусь ад Расеі?
Расея зноў крыўдзіць Беларусь, заяўляе Аляксандар Лукашэнка. Беларусь не паважае расейскія інтарэсы, адказвае Крэмль. Клубок газавых, нафтавых, харчовых і памежных канфліктаў — чаму гэта адбываецца і чым скончыцца?
Гэтыя тэмы — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Аляксандра Дынько, а таксама дырэктар рускай службы радыё Свабода Андрэй Шары.