На высокіх абцасах

Шарль Лейкерт, «Зімовы пэйзаж» (1865)

Iшла па дарозе i моўчкi лаяла сябе. Ведала ж, ведала, што на вулiцы галалёд, але надзела боты на высокiх абцасах. Аднойчы, у такое самае надвор’е, пасьлiзнуўшыся, упала. Пералом рукi. Навука? Каб жа...

Вось так заўсёды. I ў жыцьцi. У «галалёдзіцу» часам «на высокiх абцасах». Падаеш. Падымаесься. I зноў iдзеш па небясьпечнай дарозе. Нi да кога не падлашчваючыся, не азiраючыся. Характар...

Гены абодвух дзядоў. Упартыя былi. Да канца iшлi дарогай, якую самi выбіралi. I «па галалёдзе» таксама. У 20-е гады, калi аднаго зь iх раскулачылi. У 38-ым, калi другога расстралялi. Характары...

Усё ж свая дарога больш годная за чужую каляiну!

Вiкторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org