Жыхарка Менску 705 разоў спрабавала ўладкавацца, але засталася ў «дармаедках»
Your browser doesn’t support HTML5
Натальля Шарамет мае вышэйшую матэматычную адукацыю і зь 2014 году ня можа знайсьці працу. Яна напісала 700 запытаў, ёй адказалі 23 працадаўцы, ніводзін на працу ня ўзяў. Цяпер ёй прыйшоў ліст з падатковай. Натальля кажа, што гатовая адсядзець у турме, бо плаціць за «дармаедзтва» ў яе няма грошай.