Вершніца

Уладыслаў Падкавіньскі, «Шал» (1894)

Той успамін усплывае ў душы летуценьніцы разам са згадкаю пра бацьку, шчонаўскага брыгадзіра.

Гадоў мо тры мела. Асноўны ягоны транспарт — конь. Асабліва любіў езьдзіць верхам, ляцець, скакаць. Як многія мужчыны. Часам браў яе, малую, з сабою. Памятае: бацька лёгка ўздымае на каня, садзіць перад сабою, наказвае сядзець ціха. Моцна трымаецца дзяўчынка за грыву, тулячыся да роднага бацькавага цела. Крыху страшна, але зусім крыху. Яна побач з ім, надзейным, моцным. Той палёт паглынае яе. Едуць хутка, а хочацца па бакох разгледзецца і наперадзе ўсё убачыць.

Памятае яшчэ, што моцна смылелі пасьля далікатныя сьцягонцы юнае вершніцы, нацертыя ад тое язды...

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org