Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што сьледзтва ў справе забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета разглядае ягоную апазыцыйную ды журналісцкую дзейнасьць у Расеі і Беларусі.
«Ад пачатку расьследаваньня сьледзтва вызначыла чатыры вэрсіі забойства Паўла Шарамета. Усе яны дагэтуль адпрацоўваюцца. Адна зь іх — апазыцыйная ды журналісцкая дзейнасьць Шарамета ў Расеі ды Беларусі», — сказаў Арсэн Авакаў.
Сьледзтва працягвае апрацоўку 150 тэрабайтаў відэа ды дадзеныя пра 18 тысяч абанэнцкіх тэлефонных нумароў, дазвол на якія атрыманы ў судовым парадку.