«Мне падатак з дапамогі на дзіця забраць?» – маладую маці запісалі ў «дармаедкі»
Your browser doesn’t support HTML5
Алена Данько на момант выхаду дэкрэту № 3 у красавіку 2015 году ўжо стаяла на ўліку ў паліклініцы. Жанчына падчас цяжарнасьці выбрала для сябе не шукаць новую працу і сканцэнтравацца на здароўі сваім і свайго дзіцяці, а цяпер дзяржава просіць яе заплаціць 360 рублёў за «дармаедзтва».