«Лічу, што гэтая непрымірымая пазыцыя ў выніку прывядзе да таго, што Азэрбайджан даможацца прыцягненьня да адказнасьці ўсіх вінаватых перад законам », — падкрэсьліў Ахмэдаў.
Сьледчае ўпраўленьне па справах аб цяжкіх злачынствах Генпракуратуры Азэрбайджана ўзбудзіла крымінальную справу па артыкулах «Неаднаразовыя публічна заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы» і «Незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Азэрбайджана». Гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрміны ад 5 да 8 гадоў.
Лапшына даставілі зь Менску ў Баку спэцыяльным рэйсам і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар у Баку.
Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расеі Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня 2016 году як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку.