за гэты час я пасьпяваю ня толькі паспаць, у дарозе ў мяне пачынаюць адчыняцца дзьверы ў космас, я паглыбляюся ў думках да такой ступені, што становіцца жахліва жыць.
я разумею, што магу давесьці сябе да глыбокай дэпрэсіі, калі своечасова не спынюся.
мой жа кіроўца — як камень, глядзіць на дарогу, проста, спакойна, нічога яго не кранае.
быць дальнабойнікам — значыць, ня мець сумневаў, ніякага ўнутранага сьвету... ня думаць, ня марыць, не разважаць... толькі ехаць восем гадзін, потым спаць, і потым ізноў ехаць.
а.і. бацкель
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org