У аўторак кампанія абвясьціла пра некалькі крокаў у гэтым кірунку, якія ўжо робяцца. У прыватнасьці, прадстаўнікі Twitter паведамілі, што плятформа будзе ідэнтыфікаваць людзей, якія маюць перадгісторыю абразьлівых паводзінаў у сецты, не дазволіць ім ствараць новыя акаўнты.
Акрамя таго, кампанія плянуе ўвесьці функцыю «бясьпечнага пошуку», якая дазваляе выдаляць з вынікаў пошуку «твіты, якія зьмяшчаюць патэнцыйнай небясьпечную інфармацыю, а таксама твіты ад заблякаваных і часова заблякаваных карыстальнікаў». Нягледзячы на тое, што падобныя твіты існуюць у сетцы, яны ня будуць высьвечвацца ў адказ на запыт.
Акрамя таго, кампанія заявіла, што будзе «выяўляць і зьнішчаць патэнцыйна абразьлівыя і не адпаведныя пэўнаму ўзроўню адказы, зьвяртаючы асноўную ўвагу на найважнейшыя дыскусіі».
У апошні час Twitter адстае ад іншых сацыяльных мэдыя-плятформаў — такіх, як, да прыкладу, Facebook. Кампанія была вымушана скараціць пэрсанал. Нядаўняя спроба прадаць Twitter не ўдалася.
За дзесяць гадоў свайго існаваньня Twitter ніколі не атрымліваў прыбытку. Нягледзячы на зьмены ў фармаце, база карыстальнікаў кампаніі працягвае зьмяншацца.