Беларускі студзень у фатаздымках Свабоды

Супрацоўніцы ТАА «Серж-Фэшн» на вытворчасьці пасьля рэарганізацыі прадпрыемства ды магчымага банкруцтва. 4 студзеня 2017 году.

Больш за 100 лебедзяў і качак засталіся на зімоўку на водасховішчы Крыніца каля Менску. Пры экстрэмальнай тэмпэратуры замярзае большая частка вадаёму. Застаецца толькі невялікая палонка. 6 студзеня 2017 году.

Валянтэры Чырвонага крыжа Зьміцер і Вераніка у маразы ратуюць кіроўцаў на менскай кальцавой. 6 студзеня 2017 году.

У сувязі з моцнымі маразамі ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небясьпекі. 7 студзеня 2017 году.

Пахаваньне ігуменьні Cьвята-Ксеньнеўскага жаночага манастыра маці Васілісы, забітай напярэдадні праваслаўнага Раства. Паводле інфармацыі Барысаўскай япархіі Беларускай праваслаўнай царквы, у нападзе падазраецца 29-гадовая ўраджэнка Казахстану, якая жыла пры манастыры. 8 студзеня 2017 году.

Удзельнікі абраду «Калядныя цары» ідуць па мястэчку Семежава Копыльскага раёну Менскай вобласьці. 13 студзеня 2017 году.

«Гісторыка-культуралягічны форум» прысьвечаны 500-годзьдзю выданьня Францыскам Скарынай першай беларускай кнігі ў Празе ў Менскім палацы мастацтва прайшоў зь «аншлягам». 14 студзеня 2017 году.

Дзяўчына акунаецца падчас Вадохрышча каля храму Усіх Сьвятых у Менску. 18 студзеня 2017 году.

32-гадовы баец сталічнага клюбу «Кік Файтэр» Андрэй Кулебін падчас адной з трэніровак у Менску. 19 студзеня 2017 году.

Удзельнікі аўтэнтычнага абраду «Цягнуць Каляду на дуба» ў вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна водзяць карагод. 21 студзеня 2017 году.

Жанчына ў вёсцы Дубітава Брэсцкай вобласьці ідзе дамоў пасьля наведваньня аўталаўкі. 24 студзеня 2017 году.

Сьлесар «Барысаўгазу» 36-гадовы Аляксей Лукаш прызнаны вінаватым ў прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць: у канцы студзеня 2016 году ад працяканьня газу ў Барысаве загінулі 6 чалавек. 26 студзеня 2017 году.

Пратэст жыхароў «Маяк Менску» падчас адкрыцьця гандлёвага цэнтру «Dana Mall» з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці за махінацыі і парушэньні сэрбскай фірмы Dana Holdings. 27 студзеня 2017 году.

Даўка на уваходзе на разьвітальную цэрымонію з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам. 30 студзеня 2017 году.

Жыхарку былой вёскі Ржавец ў Менску здымаюць з будаўнічага крана, куды яна забралася ў знак пратэсту супраць рашэньня суда па прадастаўленьню ёй кампэнсацыі за знос яе жытла. 31 студзеня 2017 году.