Падзеі 4 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня
Афіша
Ноч фантастычнага кіно
«Моладзь БНФ» ладзіць ноч клясыкі фантастычнага кіно. У беларускім агучваньні будуць глядзець «Гравітацыю», «Матрыцу» і «Бегчы па лязе». Арганізатары прапануюць узяць з сабою слодычы, коўдры і падушкі.
Менск, Сядзіба Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).
Пачатак у 23:55.
Уваход вольны.
Таямніцы старажытных беларускіх песень зімовага пэрыяду
Першая салістка фальклёрнага ансамбля «Ліцьвіны» Натальля Матыліцкая запрашае паслухаць традыцыйныя сьпевы і гутарку пра раскрыцьцё міталягічных вобразаў (Каза, Мядзьведзь, Цярэшка і інш.), зьвязаных зь зімовай абрадавай традыцыяй беларусаў.
Менск, кавярня «ВкусноЧай» (пр. Машэрава, 18).
Пачатак у 18:00.
Уваход 5 рублёў.
Дата дня
4 лютага 1746 году нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Таксама ў гэты дзень
1789 — Джордж Вашынгтон быў абраны першым прэзыдэнтам ЗША.
1861 — Былі ўтвораныя Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, сэпаратысцкая дзяржава, якая праіснавала да 1865 году.
1945 — непадалёк ад Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі — Франкліна Рузвэльта, Ёсіфа Сталіна і Ўінстана Чэрчыля.
2003 — у Менску афіцыйна адчынілася амбасада Палестынскай аўтаноміі.
2004 — пачала працу сацыяльная сетка Facebook.
2005 — пасьля «аранжавай» рэвалюцыі парлямэнт Украіны прызначыў прэм’ер-міністрам краіны Юлію Цімашэнку.
У гэты дзень нарадзіліся
1808 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі драматург
1897 — Людвіг Эрхард, нямецкі палітык, «бацька» пасьляваенных эканамічных рэформаў у Нямеччыне.
1934 — Арсень Ліс, беларускі навуковец-фальклярыст, пісьменьнік.
У памяці
1931 — пасьля допыту скончыў жыцьцё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык. Паводле іншай вэрсіі, быў застрэлены супрацоўнікамі ГПУ ў сваім доме.
1978 — памёр Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.