Беларусь можа ўвесьці больш працяглы бязьвізавы рэжым для замежнікаў, заявіў міністар замежных справаў краіны Уладзімір Макей.
Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі і экспэртамі «Вялікая размова з прэзыдэнтам».
У выпадку пасьпяховага ўкараненьня пяцідзённага бязьвізавага рэжыму, паведаміў Макей, «мы будзем думаць над тым, каб прапанаваць больш доўгае знаходжаньне замежнікаў у нашай краіне».
У студзені Беларусь абвясьціла пра ўвядзеньне бязьвізавага ўезду для грамадзян 80 краін, якія прыбываюць праз аэрапорт «Менск» ня больш як на пяць дзён.