У сталіцы Ўкраіны разьвітваюцца з вайскоўцамі, якія загінулі 29 студзеня непадалёк ад Аўдзееўкі на Данбасе. У гэтым раёне на ўсходзе Ўкраіны абвешчанае надзвычайнае становішча пасьля інтэнсіўных абстрэлаў і баёў з сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея.