У выніку абстрэлаў сэпаратыстаў парушаныя сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня гораду. Абвешчаны надзвычайны стан.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Данецкай вайскова-цывільнай адміністрацыі Паўло Жабрыўскі.
«Аб’явілі ў Аўдзееўцы надзвычайнае становішча. Стварылі абласны каардынацыйны цэнтар, у які ўвайшлі кіраўнікі гораду, сілавікі, ратавальнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў гораду», — гаворыцца ў паведамленьні.
Паўло Жабрыўскі заявіў, што баевікі перабілі апошнюю лінію электраперадач на Аўдзееўку, у выніку чаго горад застаўся бяз вода-, электра- і цеплазабесьпячэньня.
Паводле Жабрыўскага, у выніку абстрэлаў з боку сэпаратыстаў была «перабітая апошняя лінія электраперадач на Аўдзееўку» і абясточаная Данецкая фільтравальнай станцыя і Аўдзееўскі коксахімічны завод, які забясьпечвае горад вадой і цяплом.
Паводле заявы кампаніі «Вада Данбасу», Данецкая фільтравальнай станцыя таксама забясьпечвае гарады Данецк і Ясінаватая (падкантрольныя сэпаратыстам), аднак падачу вады ў гэтыя населеныя пункты ўдалося кампэнсаваць зь іншых крыніц.
Прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі ўвечары 30 студзеня паведаміла, што ён перапыніў свой візыт у Нямеччыну з прычыны «надзвычайнай сытуацыі ў Аўдзееўцы, якая мяжуе з гуманітарнай катастрофай».