Неахвота

Джон Уільям Годуард, «Dolce far niente» (1904)

Прыдумала яшчэ спосаб адказваць на тэлефонныя запрашэньні на «презентацию нашей чудесной продукции».

Узаемна настойліва запрашаць на прэзэнтацыі кніг паэзіі, перакладаў... Ціснуць на тое, што ўсё бясплатна, казаць «Запрашаю вас і вашых блізкіх», прасіць прыватны тэлефон (яны ж мне на прыватны тэлефануюць), каб я магла перазваніць нагадаць. Паабяцаць, што «я і калег сваіх папрашу вам пры нагодзе званіць, каб вы былі ў курсе культурных падзей у Менску».

У рэальнасьці чарговы раз проста пляснула слухаўку «Спасибо, не интересует», калі ўчора дзядзька пазваніў. Нават беларускай мовы ад яго не патрабавала. Неахвота ўвязвацца ў камунікацыю. Хаця, вядома, ніякай «спасибы» такое назаляньне не заслугоўвае.

Анка Упала

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org