За зьяўленне ў Слуцку вуліцы Слуцкіх паўстанцаў сабрана больш за 530 подпісаў


Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч у пачатку студзеня ініцыяваў збор подпісаў за перайменаваньне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.

На 29 студзеня сабрана 534 подпісы. Подпіс можна паставіць анлайн на рэсурсе Zvarot.by яшчэ цягам трох дзён. 1 лютага подпісы будуць дасланыя ў Слуцкі райвыканкам.

«Случакі і я асабіста, усе тыя неабыякавыя людзі, каторым важна захаваць памяць пра падзеі Слуцкага збройнага чыну, якія паважаюць сьвядомы выбар Герояў нашай Бацькаўшчыны, усе мы вельмі ўдзячныя тым, хто падтрымаў кампанію па перайменаваньні ў горадзе Слуцку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў», — пракамэнтаваў Віталь Амельковіч вынікі збору подпісаў сайту pyx.by

Кампанія па змаганьні за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў будзе працягвацца нават пры адмоўным рашэньні слуцкіх уладаў. Арганізатары маюць ідэі публічных акцыяў, якія яны правядуць у Слуцку.