Высокапастаўленая крыніца: Трамп падпіша сёньня новыя важныя ўказы

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу можа падпісаць указ аб пяцігадовай забароне на лабісцкую дзейнасьць чыноўнікаў.

Як паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі, будзе ўведзеная пажыцьцёвая забарона на лабіяваньне інтарэсаў замежных дзяржаваў.

Спасылаючыся на тую ж крыніцу, агенцтва Reuters перадае, што Трамп таксама мае намер зьмяніць структуру і працоўны рэглямэнт Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША.

Паведамляецца таксама, што рыхтуецца прадпісаньне Аб’яднанаму камітэту начальнікаў штабоў на працягу 30 дзён падаць прэзыдэнту плян разгрому тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».