Менскі гарадзкі суд вынес вырак у справе забойства Вікторыі Чудзянцовай — жонкі журналіста і блогера Ўладзімера Чудзянцова.
Менскі гарадзкі суд вынес вырак у справе забойства Вікторыі Чудзянцовай — жонкі журналіста і блогера Ўладзімера Чудзянцова.
Забойства здарылася ў чэрвені мінулага году. Вінаватай прызналі Віялету Камай — лепшую сяброўку нябожчыцы.
Як паведаміў БелаПАН Уладзімер Чудзянцоў, зь Вікторыяй ён быў у шлюбе з 2005 году, аднак некалькі апошніх гадоў жылі асобна. Прычынай быў алькаголь. Вікторыя спрабавала лячыцца ад алькагалізму, але бяз посьпеху.
Напярэдадні забойства Вікторыя Чудзянцова пазычыла Віялеце Камай 15 тысяч даляраў, якія атрымала ад продажу кватэры. У дзень забойства абедзьве жанчыны разам са сваімі сябрамі расьпівалі сьпіртныя напоі. Падчас сваркі Віялета Камай ударыла Вікторыю нажом чатыры разы.
Ёй прысудзілі 13 гадоў пазбаўленьня волі.