Жыве на сьвеце Ясь. Чатыры гады.
Ён ужо спрабаваў злавіць сваю птушку шчасьця ля гусіных, качыных, вераб’ёвых ды галубовых гнёздаў.
Намерваўся на годнасьць гаспадара ля вавёрчынага дупла ды лісінае нары.
А нядаўна задумаў злавіць сваю залатую рыбку. Дзед зрабіў Ясю вуду, накапаў чарвякоў. Але рыбка ня выплыла са сваіх віроў.
Чаму ж ты не злавіў нічога? — запытаўся тата.
Чарвяк нясмачны быў, — адказаў Ясь.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org