Лукашэнка заявіў пра спробы «паставіць пад сумнеў сувэрэнітэт Беларусі»

Аляксандр Лукашэнка

У маладых краінах, як Беларусь, навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалёгіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара.

«Нам проста неабходна аргумэнтаванае, бесстароньняе меркаваньне кампэтэнтных спэцыялістаў. Асабліва сёньня, калі робяцца асобныя спробы паставіць пад пытаньне сувэрэнітэт і незалежнасьць нашай дзяржавы», — цытуе Лукашэнку БелТА.

2017-ы абвешчаны ў Беларусі Годам навукі, сказаў Лукашэнка:

«Год, які закліканы стаць для гэтай сфэры знакавым і па-сапраўднаму пераломным. Гаворка ідзе не пра нейкія маштабныя мерапрыемствы або новыя адкрыцьці. Усё гэта, вядома, істотна. Але што значна важней — у гэты год мы павінны надаць галіне новае гучаньне, якасна абнавіць яе структуру».