Дзяржаўная дума Расеі дэкрыміналізавала зьбіцьцё ў сямʼі. Расейскія дэпутаты падтрымалі ў другім чытаньні законапраект, паводле якога аднаразовыя пабоі, нанесеныя блізкім сваякам, пераходзяць з шэрагу крымінальных злачынстваў у катэгорыю адміністрацыйных правапарушэньняў. За паўторныя пабоі адказнасьць будзе наступаць па крымінальным заканадаўстве.
Раней міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International, а таксама генэральны сакратар Рады Эўропы Турбʼёрн Яглянд заклікалі расійскіх дэпутатаў адхіліць законапраект. Аўтары зваротаў падкрэсьліваюць, што ён пакіне ахвяр хатняга гвалту без абароны. Па статыстыцы, каля паловы ўсе гвалтоўных злачынстваў у Расеі зьдзяйсьняецца ў сямʼі.
Прыхільнікі законапраекту лічаць, што ён неабходны для абароны традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў. Напярэдадні старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў, што дэкрыміналізацыя пабояў у дачыненьні блізкіх павінна ўспрымацца грамадзтвам як «умова для стварэньня моцных семʼяў».